З 19 па 23 верасня ў нашай школе праходзіў Тыдзень беларускай мовы i лiтаратуры .Ва ўстанове праводзіліся мерапрыемствы як для старэйшых, так і для малодшых класаў. Пад час правядзення тыдня былі арганізаваны выставы: “Творчасць нашых землякоў”, “Навінкі вучэбнай і мастацкай літаратуры”.
Шмат вучняў наведалася ў бібліятэку і пазнаёмілася з новымі падручнікамі і творамі мастацкай літаратуры..