“КУПАЛАЎСКАЯ ДЫКТОЎКА”

21.02.2023

О, матчына мова! Маленства вясна!       Ніколі ніхто мне цябе не заменіць,       Бо ты, як і маці, на свеце адна.       Алесь Бачыла 

 

Во исполнение приказа отдела по образованию в рамках Международного дня родного языка, с целью поддержания интереса к изучению белорусского языка, повышения уровня овладения правописными нормами современного белорусского языка учащиеся X класса приняли участие в синхронном проведении районной  «Купалаўскай дыктоўкі».

Кроме того, классными руководителями VIII-XI классов проведены классные часы к Международному дню родного языка “Мова майго народа – мая мова!”, классными руководителями V-VII классов в рамках данного мероприятия проведены беседы “Чаму трэба паважаць мову свайго народа?”

 

Таксама, вучні старэйшых класаў пісалі эсэ пра родную мову. Вось найбольш удалыя ўрыўкі з іх.

 

З маленства мы чуем пяшчотныя словы любові, выказаныя на роднай мове. Першыя літары, словы ў пачатковых класах мы спасцігаем, вывучаючы мову. Сталеючы, знаёмімся з творамі нацыянальнай класікі, сюжэты якіх выкладзены на пісьме іх аўтарамі з дапамогай мовы. І так да самай старасці – родная мова суправаджае нас у жыцці.

 

Як бы гэтага не хацелася, але неабходна прызнаць, што ў памяншэнні папулярнасці роднай мовы вінаватыя мы самі. Мова – гэта тое адзінае і непаўторнае, што ёсць у народа. Алаіза Пашкевіч казала: «Мова –гэта неацэнны скарб, які ніхто і ніколі адабраць не здолее. Але што рабіць, калі людзі самі губляюць матчына слова? Саромеюцца размаўляць, смяюцца з роднага».З стагоддзя ў стагоддзе нашы продкі стараліся данесці да нас бацькоўскую мову, з самых малых гадоў прывівалі любоў да роднага краю, родных мясцін. На жаль, у сучаснасці такіх людзей становіцца ўсё менш. У пачатку дваццатага стагоддзя такія майстры слова, як Янка Купала, Якуб Колас, Максім Багдановіч  імкнуліся захаваць мову, данесці да нашчадкаў прыгажосць матчынага слова. Дабіваліся годнага пасаду нашай нацыі сярод другіх народаў. А мы, сучасныя людзі, грэбуем хараством і прыгажосцю яе пераліваў. Калі так будзе далей працягвацца, то знікне мова, а калі не будзе мовы - знікне цэлы народ.

 

Столькі ўжо напісана, а колькі яшчэ будзе напісана пра родную мову. Беларуская мова прыгожая і незвычайная. Колькі цудоўных твораў напісана на гэтай мове. Беларускай мовай нельга не захапляцца, бо з дапамогай яе можна перадаць усю прыгажосць навакольнага свету, а таксама і ўнутраны свет чалавека.

 

На працягу стагоддзяў беларуская мова змянялася, развівалася, удасканальвалася. Але, як гаворыцца, дасканаласці - не прыбудоўкі, яшчэ многія пакаленні будуць дапаўняць, развіваць мову. Самае галоўнае - гэта захаваць родную мову, не даць ёй памерці, як адбываецца з іншымі мовамі. Згодна з моднымі тэндэнцыямі сучасныя людзі пачынаюць выцясняць родную мову, усе больш аддаючы перавагу замежным мовам або штучна створаным. Але ж, на жаль, усё менш і менш людзей размауляе на роднай мове.

“Беларуская мова нясе ў сабе культуру і звычаі той краіны, дзе на ёй размаўляюць. Кожны паважаючы сябе чалавек павінен ганарыцца сваёй мовай. Той, хто не паважае родную мову, не паважае сябе, не паважае людзей, якія жывуць побач.

 

Дык чаму ж трэба берагчы нашу мову? Ды таму, што беларуская мова звязвае нас. Дзякуючы ёй, мы можам апісаць свае пачуцці, думкі, расказаць пра тое, які шматстайны свет вакол. І берагчы яго мы павінны ўжо толькі таму, што ён родны, які захоўвае ў сваёй глыбіні нешта патаемнае, важнае, парой неспасціжнае, наша.

поделиться в: