літаратурна-інтэлектуальны турнір “Янка Купала і Якуб Колас

22.10.2022

22.10.2022 г. вучні 8 "Б" класа разам з класным кіраўніком Петравец Аленай Рыгораўнай  наведалі Давыд-Гарадоцкую гарадскую бібліятэку, дзе прынялі ўдзел у літаратурна-інтэлектуальным  турніры “Янка Купала і  Якуб Колас – беларускія песняры”.  Удзельнікі падзяліліся на дзве каманды: “Каласкі” і “Купалаўцы”.

Вучняў  чакалі інтэлектуальныя гульні, рэбусы, шыфры, віктарыны, тэсты, крыжаванкі і шмат іншага. Каб камандам было лягчэй выконваць заданні, бібліятэкары “правялі” прысутных па жыццёвых і творчых сцежках класікаў. Дапаўненнем да мерапрыемства стала кніжна-ілюстратыўная выстава “На кожнай сцяжынцы іх песня і голас”, дзе прадстаўлена літаратура аб жыцці і творчасці пісьменнікаў, якой карысталіся каманды пры выпаўненні заданняў.

  

Тэматычнае мерапрыемства, прысвечанае юбілею песняроў, дазволіла  пашырыць літаратурны кругагляд навучэнцаў, а таксама выхаваць пачуццё павагі да класікаў беларускай літаратуры і любові да роднай мовы.

поделиться в: