Як ты дорага мне, родная мова!

22.09.2022

Завочная сустрэча з беларускімі паэтамі і пісьменнікамі Л. Дранько-Майсюком і

Г. Марчуком (22.09.2022)

У рамках Тыдня роднай мовы “Як ты дорага мне, родная мова!” вучнямі 9 “А” класа была падрыхтавана завочная сустрэча з беларускімі паэтамі і пісьменнікамі, ураджэнцамі г. Давыд-Гарадка Леанідам Дранько-Майсюком і Георгіем Марчуком. У час сустрэчы вучні пазнаемілі прысутных з біяграфічнымі звесткамі пісьменнікаў, а таксама чыталі творы, прысвечаныя роднаму Давыд-Гарадку. У канцы мерапрыемства вучні наведалі школьную бібліятэку, у якой былі арганізаваны выставы “Творчасць нашых землякоў” і “Сэрцам роднага края краніся”. Вучні непасрэдна пазнаеміліся з кнігамі дадзеных пісьменнікаў і з задавальненнем разглядалі аўтографы аўтараў кніг.

  

 

поделиться в: