Я нарадзіўся ў Беларусі і так, як маці, гавару

21.09.2022

“ Я нарадзіўся ў Беларусі і так, як маці, гавару”, -- пад такім дэвізам праходзіць чарговы дзень Тыдня роднай мовы.

Вучні ІХ “А” класа 21 верасня прымалі ўдзел у конкурсе творчых пісьмовых работ “За што я люблю родную зямлю”.

Вучні думалі, разважалі, сачынялі і старанна запісвалі свае меркаванні:

“Наша мова мілагучная, напеўная і  сціплая … “ – пісалі  вучні.

“ Родная  мова для нас самая зразумелая: усе словы гаваркія і сакавітыя”, -- даказвалі школьнікі.

“А родную зямлю мы любім усёй шчырай і адкрытай душой,-- пісалі дзевяцікласнікі, -- любім яе працавіты і гасцінны народ, захапляемся велічнымі беларускімі краявідамі,,,”

20 верасня дзевяцікласнікі рыхтавалі відэасюжэты пра знакамітых беларусаў у рамках анлайн-акцыі “Натхнёныя Бацькаўшчынай”

Запісвалі і занатоўвалі цікавыя і малавядомыя факты з жыцця таленавітых людзей:

 

поделиться в: