Гімн роднай мове

19.09.2022

19 верасня у 8”А” классе быў праведзены класны час па тэме:  “Гімн роднай мове” , прысвечаны  Тыдню роднай мовы

Лёсу майго кірунак,        Матчына слова

 Долі маёй выснова,          Бацькава слова,

                  Як паратунак, -       Роднае вечнае слова.

                                                               П.Макаль

У ходзе класнага часу было адмечана, што мова – частка чалавечай культуры, гістарычнай спадчыны. Дзякуючы ёй, працягваюць жыць традыцыі. Мова абуджае цікавасць да пазнання свету, садзейнічае праяўленню павагі да нашага мінулага і служыць элементам аб’яднання людзей незалежна ад месца і часу іх пражывання.

План класснага часа:

1. Прэзентацыя любімых беларускіх слоў  пра мову

2. Вершы, прысвечаныя роднай мове.

3. Інтэрактыўная гульня па прыказках

4. Вершы пра каханне на беларускай мове

5. “9 запаведзяў”

Мову родную беражы.Мовай роднаю даражы.Мову родную шануй.Мовай роднай не гандлюй.

Мову родную любі.Мовы роднай не кідай.Мову дзецям перадай.Мовы не аддай на здзек.Толькі з ёю  жыцця век.

 

поделиться в: