Запрашаем на вуліцу навагоднюю!

26.12.2018
Пад такім дэвізам у школе прайшоў конкурс навагодніх сувеніраў “Навагодні домік”. У кожнай хаце планеты з нецярпеннем чакаюць Новы год, упрыгожваюць дом, кватэру, вуліцу. Вось і у нашай школе было вырашана стварыць чароўную атмасферу надыходзячага свята з дапамогай навагодняй вуліцы, на якой размяркуюцца ўтульныя хаткі. Тэматыка конкурсных работ – “Навагодні домік”.

Чаго тут толькі не з’явілася! Домікі з пенапласту, бумагі, картону, ваты, тканін, дубцоў, нават шкляных банак, упрыгожаныя карункамі, глітэрам, бусамі, стужкамі, ёлачнымі цацкамі, сняжынкамі і яшчэ шмат чым. Планавалася адна навагодняя вуліца, але дзеці прынеслі столькі работ, што прыйшлося “пастроіць” яшчэ адну вуліцу.

Творчасці дзяцей няма межаў! З ахвотай і інтрыгай будзем чакаць наступнага года і самых прыгожых навагодніх сувеніраў, а самых прыгожых таму, што яны зроблены рукамі нашых дзяцей.

З надыходзячым святам! Здароўя, поспехаў і шчырасці!

поделиться в: