“ Я нарадзіўся ў Беларусі і так, як маці, гавару”, -- пад такім дэвізам праходзіць чарговы дзень Тыдня роднай мовы.
Вучні ІХ “А” класа 21 верасня прымалі ўдзел у конкурсе творчых пісьмовых работ “За што я люблю родную зямлю”.
Вучні думалі, разважалі, сачынялі і старанна запісвалі свае меркаванні:
“Наша мова мілагучная, напеўная і сціплая … “ – пісалі вучні.
“ Родная мова для нас самая зразумелая: усе словы гаваркія і сакавітыя”, -- даказвалі школьнікі.
“А родную зямлю мы любім усёй шчырай і адкрытай душой,-- пісалі дзевяцікласнікі, -- любім яе працавіты і гасцінны народ, захапляемся велічнымі беларускімі краявідамі,,,”
20 верасня дзевяцікласнікі рыхтавалі відэасюжэты пра знакамітых беларусаў у рамках анлайн-акцыі “Натхнёныя Бацькаўшчынай”
Запісвалі і занатоўвалі цікавыя і малавядомыя факты з жыцця таленавітых людзей: