ГІМН
Дзяржаўнай установы адукацыі
“Сярэдняя школа № 1 г. Давыд-Гарадка”
Стаіць наша школа ля ціхай Гарыні
У горадзе слынным Давыд-Гарадку.
Нам весела, радасна ў школьнай краіне –
Мы славім яе ў сваім кожным радку.
Мы любім цябе, наша родная школа!
Жыві, маладзей і красуй на зямлі.
Мы знойдзем разгадак бясконцае кола,
Каб людзі навукі наперад ішлі.
Мы пішам, чытаем, жыццё спасцігаем –
Стагоддзі і эры нам мудрасць нясуць.
Вандруем па морах, у космасе сягаем –
Сусвет нам цікава пабачыць, пачуць.
Мы славім цябе, наша родная школа!
Жыві, маладзей і красуй на зямлі.
Мы знойдзем разгадак бясконцае кола,
Каб нашай зямлі мы на славу раслі.
Тэкст Ю.В.Вабішчэвіча
Музыка А.В.Аляксандрава